no image
Privacy Level: Open (White)

Эдуард Адамовіч (Budzka) Будзька (1882 - 1958)

Эдуард Адамовіч Будзька formerly Budzka
Born in Будслаўmap
Ancestors ancestors
[sibling(s) unknown]
[spouse(s) unknown]
Died at age 76 in Чыкага, ЗШАmap
Problems/Questions
Profile last modified | Created 10 Dec 2022
This page has been accessed 92 times.


Эдуард Будзька, Эдвард Будзька, Эдзюк Буцька, - — беларускі публіцыст, грамадзкі дзяяч, каапэратар. 10 (22) сакавіка 1882 мястэчка Будслаў, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласць - 14 жніўня 1958, Чыкага, ЗША.

Псеўданім: Акцьуб, Акцюб

Contents

Біяграфія (Biography)

Нарадзіўся ў сям'і сялян мястэчка Будслаў Адама Будзька і Апалоніі з Грышкевічаў.

Ахрышчан ў Будслаўскім рымска-каталіцкім касцёле ксяндзом Бучынскім 30 сакавіка (11 красавіка). Хроснымі былі: Міхаіл Грышкевіч і Іагана Галавач. [1]

Друкаваўся з 1906 году ў газэце «Наша Ніва», «Дзяньніца» (1916). Выдавец газэты «Śvietač» (1916). Удзельнік Усебеларускага кангрэсу 1917 году.

8 чэрвеня 1918 году дзеля каардынацыі дзейнасьці ў справе вяртаньня бежанцаў быў накіраваны Народным сакратарыятам Беларусі ў Вільню.

Арганізатар Беларускай гімназіі ў Будславе ў 1918 годзе. Па яе закрыцьці займаўся арганізацыяй беларускай каапэрацыі. У 1920-я друкаваўся ў заходнебеларускай газэце «Наша будучыня». Жыў у Летуве і Латвіі ў 1921—1940 гадах. Заснаваў у Дзьвінску курсы беларусазнаўства. Вучыўся ў Рыскім політэхнічным інстытуце, празь беднасьць адмовіўся ад навукі. У 1941—1944 настаўнік у Менску і Баранавічах.

Па вайне эміграваў у Нямеччыну, пасьля — у ЗША (паводле іншых зьвестак — у Канаду). Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі ў ЗША. Друкаваў успаміны ў месячніку «Бацькаўшчына». [2]

Памёр 14 жніўня 1958 у ЗША. Пахаваны 18 жніўня[3] на могілках Св. Адалберта в Найлсе, пригороде Чикаго, штат Иллинойс.

Сям'я (Family)

Жонка (Wife):
Дзеці (Children): Ірэна Будзька, Людвіка Будзька-Бяленіс, Чэслаў Будзька

Крыніцы (Sources)

  1. НГАБ Гродно фонд 915 вопіс 2 справа 26 арк. 38адв. - 39 Запіс з кніг Будслаўскага касцёла аб хрышчэных за 1882 год.
  2. З пляцоўкі Вікіпедыя Text in Belarussian.
  3. "Illinois, Archdiocese of Chicago, Cemetery Records, 1864-1989," database with images, FamilySearch (https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:S3HY-DR19-PBL?cc=1503083&wc=Q64L-7JX%3A1590082507 : 31 October 2016), 004401733 > image 4739 of 5119; Archdiocese of Chicago, Illinois.

Спасылкі (Links)

  • Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродно (НГАБ Гродна) Афіцыйная старонка ў інтэрнэце (National Historical Archives of Belarus, Grodno (formerly known as State Historical Archives of Belarus, Grodno))




Is Эдуард your ancestor? Please don't go away!
 star icon Login to collaborate or comment, or
 star icon ask our community of genealogists a question.
Sponsored Search by Ancestry.com

DNA
No known carriers of Эдуард's DNA have taken a DNA test.

Have you taken a DNA test? If so, login to add it. If not, see our friends at Ancestry DNA.



Comments

Leave a message for others who see this profile.
There are no comments yet.
Login to post a comment.

B  >  Budzka  |  &  >  Будзька  >  Эдуард Адамовіч (Budzka) Будзька

Categories: Belarus, Notables